Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Методическая работа

Мэта і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на 2022/2023 навучальны год:

МЭТА:

павышэнне якасці адукацыі праз стварэнне ўмоў для паспяховай самарэалізацыі навучэнцаў з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі шляхам аптымальнага выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў установы адукацыі, інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў і прафесійных кампетэнцый педагогаў.

ЗАДАЧЫ:

  1. Стварэнне эфектыўнай адукацыйнай прасторы за кошт выкарыстання матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў установы адукацыі, інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, прафесійнага росту педагогаў.
  2. Удасканаленне механізмаў узаемадзеяння членаў адкрытай школьнай супольнасці з мэтай павышэння якасці адукацыі ў рамках эфектыўнай дзейнасці адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі.
  3. Стварэнне ўмоў для задавальнення запатрабаванняў навучэнцаў па засваенню пазнаваўчых і каштоўнасных асноў асабістага і прафесійнага самавызначэння, выхавання патрыёта і грамадзяніна.

 

АДЗІНАЯ МЕТАДЫЧНАЯ ТЭМА НА 2022/2023 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД:

«Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў»

Мэта метадычнай работы:забеспячэнне асобасна-прафесійнага развіцця педагога, фарміраванне іх прафесійных кампетэнцый, педагагічнага майстэрства і творчасці для паспяховай рэалізацыі задач, пастаўленых калектывам школы.

Асноўныя задачы метадычнай работы:

стварэнне ўмоў для: павышэння агульнакультурнага і прафесійнага ўзроўняў педагогаў;

развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў: метадычнай, інфармацыйнай, камунікатыўнай, аналітычнай;

метадычнага і інфармацыйнага суправаджэння навуковай, даследчай, праектнай і іншых відаў дзейнасці педагога;

засваення настаўнікамі спосабаў арганізацыі навучання вучняў з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, анлайн-узаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнет-рэсурсаў;

удасканалення адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках вывучэння якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі;

метадычнага суправаджэння росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі;

інфармавання педагагічных работнікаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, навінках педагагічнай літаратуры.